1143

7 NOIEMBRIE - sarbatorit la MINSK

Леніна закідалі яйкамі

Апошняе абнаўленьне: 07.11.2011 11:46
 
Радыё Свабода
 
Міліцыянты затрымалі трох маладых людзей, якія кінулі яйкі ў помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Пры гэтым маладзёны выкрыквалі «Камунізм пад трыбунал».

Удзельнікі акцыі — сябры «Маладога фронту» Раман Васільеў, Міхаіл Мускі, Павал Сяргей.

Юнакі выказвалі сваё стаўленьне да камунізму ў дзень бальшавіцкага перавароту — 7 лістапада, паведамляе прэсавая служба МФ.

Інцыдэнт адбыўся ў той час, калі прадстаўнікі праўладнай камуністычнай партыі ўскладалі кветкі. Ля помніка Леніну ў той момант знаходхзілася некалькі дзясяткаў чалавек.


​​






​​​​


​​​


​​

0